Аптовыя цэны на цукар у Расіі ў чэрвені 2019 года ўпалі на 27,5 працэнта ў параўнанні з лістападам мінулага года. Пра гэта піша выданне РБК са спасылкай на дадзеныя Саюза цукравытворцаў.

У лістападзе аптовыя цэны на цукар былі на ўзроўні 37 рублёў за кілаграм (1,2 беларускага рубля), аднак да чэрвеня яны ўпалі да 26,9 рубля (87 беларускіх капеек). Кіраўнік саюза Андрэй Бодзін растлумачыў, што такое падзенне коштаў нетыпова для чэрвеня, паколькі ў цукровай галіне сезон пачынаецца ў ліпені і доўжыцца па жнівень.

Цукар ад беларускіх вытворцаў прадаюць па адзіным кошце — 1,49 беларускага рубля за кілаграм (рознічная цана). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0