Мужчына скраў чатыры ровары з пад'езда аднаго з дамоў на пр. Незалежнасці, дзе сам і жыве. Яшчэ адзін транспартны сродак забраў на дзіцячай пляцоўцы, паведамляюць Мінск-навіны.
Ніводны з ровараў, якія ён скраў, не быў прывязаны адмысловымі прыладамі.
Ровары мінчук прадаваў па 40 рублёў, а грошы траціў на алкаголь і ежу.