У апошні час у асобных як незалежных, так і дзяржаўных СМІ з'явілася інфармацыя аб пашырэнні кантактаў улады з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі.

У прыватнасці, аб уключэнні прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, што ўваходзяць у АДС, у Грамадска-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі прэзідэнта, якую ўзначаліў кіраўнік Адміністрацыі Ўладзімір Макей. У сувязі з гэтым Прэзідыум Палітрады АДС лічыць неабходным заявіць:

- ніякіх афіцыйных прапановаў аб накіраванні сваіх прадстаўнікоў у вышэйназваную Раду суб'екты АДС не атрымлівалі;

- статут, паўнамоцтвы і склад пазначанай структуры застаюцца незразумелымі;

- ацэнку дадзенаму органу можна будзе даць толькі зыходзячы з пэўнага выніку ягонай дзейнасці па дэмакратызацыі ўсіх сфер грамадска-палітычнага жыцця.

Прэзідыум таксама заяўляе, што дэмакратычныя сілы гатовыя да адкрытага транспарэнтнага дыялогу з уладамі па актуальных праблемах, якія хвалююць беларускае грамадства, што адлюстравана ў стратэгіі дзейнасці АДС, прынятай на апошнім Кангрэсе прыхільнікаў дэмакратычных перамен у 2007 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0