Забруджванне расійскай нафты кампаніі «Транснафта» хлорарганікай фіксавалася і да інцыдэнту з нафтаправодам «Дружба». Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на крыніцу.

Па дадзеных газеты, яшчэ 4 красавіка шкодныя прымешкі фіксаваў Валгаградскі нафтаперапрацоўчы завод«Лукойла». Такім чынам, пра забруджванне было вядома за два тыдні да скаргі беларускага «Белнафтахіма».

У сувязі з забруджваннем НПЗ звярнуўся ў «Транснафта-Прыволга». Яно фіксавалася да 12 красавіка, адзначае выданне. У «Транснафце» і «Лукойле» пацвердзілі перавышэнне нормаў па хлорарганіцы, аднак адзначылі, што сітуацыя не звязаная з наступнымі праблемамі на «Дружбе».

У «Лукойле» не патлумачылі, як хлорарганічныя злучэнні маглі трапіць у нафту. Між тым у пачатку чэрвеня кіраўнік кампаніі Вагіт Алекпераў сцвярджаў, што «Лукойл» не выкарыстоўвае хлорарганіку для нафтаздабычы. Аналагічныя заявы рабілі прадстаўнікі іншых нафтаздабываючых кампаній.

Беларусь 19 красавіка паведаміла, што ў нафтаправод «Дружба» паступіла няякасная расейская нафта, у якой ўтрыманне хлорарганікі шматкроць перавышае дапушчальную норму. У выніку транзіт сыравіны ў Еўропу па нафтаправодзе «Дружба» быў спынены. Расійскі аператар нафтаправода «Транснафта» заявіў, што нафта была забруджаная наўмысна. У Расіі распачалі крымінальную справу, па якой праходзяць 13 чалавек. Сітуацыя стала найбуйнейшым нафтавым крызісам у сучаснай расійскай гісторыі.

Забруджванне нафты хлорарганікай прыводзіць да выхаду з ладу тэхналагічнага абсталявання НПЗ. У прыватнасці, хлорарганіка можа прывесці да ўтварэння салянай кіслаты ў нафтаправодзе і, як вынік, карозіі абсталявання. Працяглая перапрацоўка «бруднай» нафты можа прывесці да неабходнасці замены абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0