7 ліпеня пенсіянер збіў на пераходзе студэнта. Гродзенская ДАІ апублікавала відэа аварыі. ДАІ зазначае, што прагляд відэа будзе карысным і для кіроўцаў, і для пешаходаў.
Здарэнне адбылося на пешаходным пераходзе паблізу скрыжавання вуліц Урублеўскага і Курчатава. 79-гадовы кіроўца «Рэно» рухаўся з боку вуліцы Дамброўскага ў напрамку Бульвара Ленінскага Камсамолу і здзейсніў наезд на 17-гадовага хлопца, які ў слухаўках ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку ДТЗ пешаход атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні (удары, ранкі ног і рук) і быў дастаўлены ў бальніцу.