16.07.2019 / 12:34

У Баранавічах «замініравалі» чыгуначны вакзал

Каля 11.30 у міліцыю паступіла паведамленне, што «замініраваны» чыгуначны вакзал у Баранавічах, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

На месца здарэння выехалі следча-аператыўная група, супрацоўнікі міліцыі на транспарце.

Высветлілася, што невядомы патэлефанаваў з таксафона. Гэта 39-гадовы мужчына. З будынка вакзала былі эвакуяваныя 70 чалавек.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру