Каля месяца таму пайшла ў лес па ягады і не вярнулася жыхарка вёскі Літаворцы Дзятлаўскага раёна Алена Муха, 1943-га года нараджэння. Трывогу забіла яе дачка, якая прыехала да маці і не пабачыла яе дома, паведамляе абласная міліцыя.

«На пошукі жанчыны былі арыентаваныя праваахоўнікі, актыўна дапамагала грамадскасць, але выніку не было», — распавёў намеснік начальніка крымінальнага вышуку Андрэй Кудрыцкі.

Учора цела жанчыны выявілі на полі прыкладна за дваццаць кіламетраў ад дома. Яе смерць не носіць крымінальны характар. Напэўна, пенсіянерцы стала дрэнна, а дапамагчы не было каму.

Міліцыя нагадвае, што людзям сталага ўзросту, збіраючыся ў лес, мэтазгодна апавясціць сваякоў, пры іх адсутнасці — суседзяў, і браць з сабой мабільны тэлефон».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0