16.07.2019 / 13:29

Зяленскі хоча правесці Алімпіяду ва Украіне 15

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі загадаў распрацаваць стратэгічны план, каб прэтэндаваць на правядзення Алімпійскіх гульняў.

«Нам патрэбны пэўны план, што мы, скажам, гатовыя за 3-4 гады ўсё пабудаваць, і тады можам быць у чарзе і прыняць Алімпіяду», — цытуе словы Зяленскага яго прэс-служба. «Мы павінны быць амбітнымі».

Прэзідэнт Украіны прапанаваў даць заданне «нашым хлопцам», каб яны знайшлі інвестыцыі для пабудовы патрэбных для Алімпіяды спартовых аб’ектаў. Укласціся мусіць і дзяржаўны бюджэт.

«Трэба хаця б намагацца гэтага дасягнуць», — сказаў Зяленскі.

Найбліжэйшыя Алімпійскія гульні, на правядзенне якіх можа падаваць заяўку Украіна — гэта зімовая Алімпіяда 2030 г. ці летняя 2032 г.

NN.by; фота Wikipedia Commons

5
Ales' / Адказаць
16.07.2019 / 13:48
На зэканомленыя ад параду грошы ))))
Малайчына, будзеш настаяШЧы Лукашэнко!
6
Nokia / Адказаць
16.07.2019 / 14:23
Парад дорага. Адмянілі, а грошы раздалі. Думаю Алімпіяда таксама дорага. Трэба грошы раздаць насельніцтву))) А калі сур'ёзна то што не скажаш, не паабяцаеш за тыдзень да выбараў.
4
Nokia / Адказаць
16.07.2019 / 14:40
Хоча быць амбітным дык за вяртанне Крыма і Данбаса не можа быць нічога больш амбітнага для сапраўднага патрыёта ўкраінца.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру