16.07.2019 / 15:19

Крамы абавязалі прадаваць мінералку і ў шкле 3

Змянілі асартыментны пералік тавараў, абавязковы для крам. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю №53 ад 25 чэрвеня 2019 года.

Так, у гандлёвых аб'ектах плошчай больш за 200 квадратных метраў павінны будуць прадаваць мінералку і пітную ваду не толькі ў пластыку, але і ў шкляных бутэльках.

Знізіліся патрабаванні да асартыменту яблык. Цяпер у сезон невялікія крамы павінны прапаноўваць адзін сорт беларускіх яблык, а не два, а гіпермаркеты — тры замест шасці.

Змены ўнеслі і ў асартымент непрадуктовых гандлёвых аб'ектаў. Іх абавязалі мець у продажы падгузкі для дарослых і аднаразовыя гігіенічныя пялюшкі.

NN.by

2
Скураныя крылы / Адказаць
16.07.2019 / 17:22
Якія разнастайныя функцыі ў гэтага міністэрства.  Можа яшчэ і арэнду гэтых гандлёвых плошчаў у нацыянальную валюту перавядзе? Ці скажа, што тады знікне канкурэнцыя паміж бел. рублём і еўра?

2
marketingtroops / Адказаць
16.07.2019 / 21:04
Скураныя крылы нейкія асталыя.
0
Жэнiк / Адказаць
17.07.2019 / 16:46
а лучше пиво в стеклянных..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру