Weibo

Weibo

2 чэрвеня жанчына выпадкова паклала канверт, у якім было 11 банкнот па 50 тысяч вонаў (усяго каля 500 даляраў) у офісны шрэдар. Перш, чым яна зразумела сваю памылку, прылада падрала купюры на дробныя кавалачкі.

Карэянка папрасіла аб дапамозе карыстальнікаў інтэрнэту. Ёй расказалі, што банк прымае і абменьвае толькі фрагменты банкнот, якія маюць памер не менш за 80 працэнтаў ад арыгінальнай плошчы.

На працягу месяца жанчына траціла ўвесь вольны час на тое, каб склеіць купюры. Ёй дапамагалі муж і дачка.

У выніку банк прыняў грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0