Фота Андрэя Дынько
Рассельгаснагляд па выніках візіту сваіх спецыялістаў у Беларусь прыме рашэнне аб магчымасці адмены часовых абмежаванняў на пастаўкі беларускіх яблыкаў у Расію, паведамляе Інтэрфакс.
Па просьбе беларускага боку службовыя асобы Рассельгаснагляда з 15 па 20 ліпеня наведваюць Беларусь, дзе праводзяць ацэнку вытворчых магутнасцяў шэрагу прадпрыемстваў.
У гэтым спісе 11 вытворцаў, у тым ліку фермерская гаспадарка «Ліголь», «Новы Сад», «Прагрэс-Верцялішкі», ПК імя Крамко ды інш.
Рассельгаснагляд з 12 красавіка забараніў ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі, паколькі не выключае, што пад выглядам беларускай у РФ можа пастаўляцца прадукцыя з санкцыйных краін. Магчымыя таксама абмежаванні на ўвоз клубніцаў, пекінскай капусты і шампіньёнаў, папярэджвала служба.