16.07.2019 / 14:57

Мужчына скраў карову. А каб яго ніхто не пазнаў, ішоў па вёсцы ў камуфляжнай форме і масцы 2

Здарэнне адбылося днём 3 ліпеня ў в. Бязуевічы Слаўгарадскага раёна, піша СК. Мясцовыя жыхары заўважылі, як нейкі мужчына ў камуфляжнай форме і масцы вядзе па вуліцы карову ў напрамку лесу.

Пераканаўшыся, што жывёла была выкрадзена з фермы, вяскоўцы патэлефанавалі ў міліцыю.

Неўзабаве ў лесе быў знойдзены заплечнік з камуфляжнай формай і маскай, а неўзабаве, прывязанай да дрэва, і карова.

Фота СК.

Высветлілася, што злачынства мог учыніць 40-гадовы жыхар суседняй вёскі. Мужчына растлумачыў, што хацеў скрасці карову, каб прадаць. Аднак, спалохаўшыся, што быў заўважаны, пакінуў жывёлу і заплечнік з рэчамі ў лесе, а сам збег.

Аказалася, што ў чэрвені ў яго дачыненні была заведзена крымінальная справа за крадзеж батарэй з Слаўгарадскага райпо. Тады, улічваючы асобу і сямейнае становішча абвінавачанага, было вырашана строга не караць мужчыну: абмежаваліся падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах, з магчымасцю працаўладкавацца і пакрыць прычыненую шкоду.

Але ён скраў карову і цяпер змешчаны пад варту.

NN.by

0
Скураныя крылы / Адказаць
16.07.2019 / 21:49
Пасля такога стрэсу жывёленку і падаіць трэба. Распавядайце, што там было  далей.


0
Алесь Белы / Адказаць
16.07.2019 / 21:56
адсвяткаваў нацыянальнае свята
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру