Увечары 15 ліпеня ў бальніцу ў Іўі даставілі двухгадовага хлопчыка. У яго было дыягнаставана адчляненне пальца на кісці правай рукі. Для аказання дапамогі яго аператыўна даставілі ў адну з бальніц у Гродне.

Хлопчык атрымаў траўму на спецыялізаванай трэнажорнай пляцоўцы ў жылым двары. Ён сунуў руку ў трэнажор, на якім займаўся 9-гадовы хлопчык. Мама пацярпелага знаходзілася побач.

Пры аглядзе месца здарэння следчыя высветлілі, што трэнажорная пляцоўка абсталяваная належным чынам, цэласнасць канструкцый не парушаная.

Да траўміравання прывяла асабістая неасцярожнасць дзіцяці і адсутнасць кантролю за ім з боку маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?