Журналіст Сяргей Маліноўскі спытаўся ў сваім фэйсбуку: «Тыя, хто быў на канцэрце 30 seconds to Mars — вы зразумелі гэты пасаж Джарэда Лета пра парфуму? Што там яму пахла, што ён так раптоўна згарнуў канцэрт?»

Андрэй Васіленка, які быў учора на канцэрце, кажа, што нічога падобна не чуў:

«Не, пра гэта чую ўпершыню. У мяне іншыя нараканні на канцэрт. Па-першае, ён пачаўся ў 21.30, замест заяўленых 20.00. І быў вельмі кароткім, быццам фестывальны выступ. У 22.50 -23.00 ужо ўсё скончылася. Не спадабалася мне, і што артыст са сцэны паказаў на дзяўчыну ў зале і сказаў у мікрафон: «Ты так сабе, таму я цябе на сцэну не пазаву».

Джарэд Лета. Фота Андрэя Васіленкі. 

Джарэд Лета. Фота Андрэя Васіленкі. 

Ганна Маркевіч, менеджарка гурта NIZKIZ, які ўчора выступіў на разагрэве ў «марсаў» таксама пра гэтую сітуацыю нічога не ведае:

«Няпраўда. Канцэрт кончыўся своечасова, як і планавалася. Ці здарылася нешта такое падчас выхаду гурта на біс, я не ведаю».

Арганізатары канцэрта, канцэртнае агенцтва «КанцэртХолГруп», таксама кажуць, што нічога падобнага не было і не разумеюць, адкуль узялася інфармацыя пра нейкую парфуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?