Пытанне кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўру ў Расіі ў нафтавай сферы трэба вырашаць, а не звязваць з пытаннем паглыблення інтэграцыі паміж краінамі. Пра гэта заявіў сёння журналістам пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае БелТА.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што ў перамовах па кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўру ў Расіі бакі знайшлі разуменне, аднак расійскія партнёры заяўляюць, што канчаткова разабрацца з гэтай праблемай і прыняць неабходныя рашэнні можна будзе толькі пасля вырашэння пытання аб паглыбленні інтэграцыі.

«Я лічу, што нельга звязваць адны рэчы з іншымі, таму што тое, што наспела ў рамках іншых пагадненняў, іншых дамоўленасцей, трэба вырашаць, і даўно трэба было вырашаць — ужо з 31 студзеня гэтага года», — заявіў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0