16.07.2019 / 18:57

Лукашэнка дазволіў фінансаванне гарадоў-спадарожнікаў з бюджэту Мінска

Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў сталіцы будзе распрацоўваць Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адпаведны указ № 267 падпісаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Згодна з указам, які вызначае развіццё Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Фаніпаля, Смалявічаў і Рудзенска — гарадоў-спадарожнікаў сталіцы ў Мінскай вобласці, адказнасць за распрацоўку генеральных планаў ускладзена на Мінаблвыканкам.

У дакуменце таксама вызначаны механізм выдзялення сродкаў з бюджэту Мінска на будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гэтых гарадах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру