Жыхар Паперні (Лідскі раён) аднойчы, зачарпнуўшы ваду з калодзежа, зразумеў — нешта з ёй не тое… Як аказалася, у калодзеж нехта кінуў памерлага сабаку, у выніку чаго адбылося забруджванне вады, піша Лідская газета.
Па гэтым факце Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт.272 ч.2 КК РБ «Забруджванне альбо засмечванне вод». У выпадку высвятлення, хто гэта зрабіў, яму можа пагражаць пакаранне ад выпраўленчых работ да пазбаўлення волі да трох гадоў.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары