Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у размове з журналістамі, што Вашынгтон не прадасць Анкары знішчальнікі-бамбавікі F-35 з-за таго, што тая не адмовілася ад куплі ў Расіі зенітных ракетных комплексаў С-400, піша Reuters.

Амерыканскі лідар падкрэсліў, што лічыць сітуацыю вельмі складанай і несправядлівай, і распавёў, што абмяркоўвае яе з турэцкімі ўладамі. Паводле яго слоў, Турцыя планавала закупіць больш за сотню самалётаў, але цяпер не зможа гэтага зрабіць.

Амерыка асцерагаецца, што пастаўка турэцкай арміі расійскіх ЗРК падрывае патэнцыял F-35.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0