«Мы чулі ад многіх маладых людзей, што «13 прычын чаму» падштурхнуў іх пачаць разважаць пра такія складаныя тэмы, як дэпрэсія і суіцыд. <…> Па дамове медыцынскіх экспертаў <…> мы разам з стваральнікам серыяла Браянам Ёркі і прадзюсарамі вырашылі выразаць з першага сезона сцэну, дзе Ханна здзяйсняе самагубства», — гаворыцца ў паведамленні Netflix.

У новай версіі серыяла гэтая троххвілінная сцэна ўжо адсутнічае, глядач бачыць толькі момант, калі знаходзяць цела гераіні. Рашэнне выразаць гэтую сцэну было прынята напярэдадні выхаду трэцяга сезона, які абяцаюць выкласці ў сеціва да канца лета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0