17.07.2019 / 09:43

Лукашэнка паляцеў у Расію: на Валаам і ў Пецярбург 9

БелТА

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з мінскага аэрапорта, піша БелТА.

Сёння прадугледжана сустрэча з Пуціным на востраве Валаам, дзе кіраўнікі дзяржаў наведаюць манастыр.

А ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка разам з Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перамоў кіраўнікоў дзяржаў. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

NN.by

1
Орк / Адказаць
17.07.2019 / 10:17
Пусть там и остаётся
1
Дзядзька / Адказаць
17.07.2019 / 10:39
Паляцеу краіну прадаваць.
3
Нейкі чалавек / Адказаць
17.07.2019 / 10:55
Расія не жадае стварэння саюза з Беларуссю на справядлівых умовах роўнасці, Беларусь не жадае стварэння саюза з Расіяй на расійскіх ўмовах поўнага падпарадкавання, то бок калі не юрыдычнага, дык фактычнага ўваходжання ў склад Расіі. Пазіцыі бакоў непахісныя, абодва бакі гэта выдатна разумеюць. Расіі падпісаны некалі дагавор пра саюзную дзяржаву выгадны як стратэгічна, на выпадак іншай, больш слабой ці нават марыянетачнай улады на Беларусі, так і тактычна, у якасці інструмента ціску і дробнага шантажу. Беларусі гэты дакумент стратэгічна небяспечны, а тактычна практычна марны. На жаль, выйсці з гэтага пагаднення вельмі цяжка, бо супрацьдзеянне і помста з боку Расіі будуць моцныя і непрадказальныя. Аж да самых страшных. Так вось бачыцца мне цяперашняя сітуацыя.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру