Следства выставіла абвінавачанне двум грамадзянам Расіі, арыштаваным па справе аб выбухах феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Мінску 3 ліпеня. Пра гэта ТАСС паведаміў у сераду прэс-сакратар пасольства РФ у Беларусі Сяргей Араеў.

«Абвінавачванне прад'яўлена. Працягваюцца следчыя дзеянні», — адзначыў прэс-сакратар.

Спачатку СК не пацвярджаў інфармацыю. 

«У цяперашні час па крымінальнай справе дваім фігурантам прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 299 (парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў статусе падазраваных».

Праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне абставінаў таго, што адбылося, у тым ліку спецыялістам ГКСЭ даручана правядзенне выбухатэхнічнай экспертызы для вызначэння прычыны і механізму развіцця выбухаў.

СК таксама звяртаецца да відавочцаў, што здымалі моманты выбухаў феерверачных вырабаў на відэа, з просьбай звязацца са следчымі і перадаць матэрыялы.

У выніку выбуху феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня загінула жанчына, 10 чалавек атрымалі раненні. Салютныя ўстаноўкі і самі феерверачныя вырабы былі набыты ў расійскім ААТ «Піра-Рос» (Сергіеў Пасад).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0