Defli.lt

Defli.lt

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што гатовы паляпшаць адносіны з Беларуссю, але абяцае трымацца жорсткай пазіцыі наконт блакавання імпарту электраэнергіі з Беларускай АЭС у Астраўцы, піша Delfi

«Я перакананы, што нам не варта купляць электраэнергію з электрастанцыі, пабудаванай без выканання патрабаванняў бяспекі, бо гэта пагроза для нашых жыхароў, гэта пагроза нашай бяспецы», - сказаў Г. Наўседа журналістам у Варшаве ў аўторак.

«Але калі магчыма паляпшаць адносіны з улікам вось гэтага складніку, гэтага фактару, то я гатовы гэта рабіць», — дадаў прэзідэнт.

Ён сказаў, што пакуль не прыняў рашэнне, ці можа дыялог з Беларуссю праходзіць на самым высокім узроўні.

Па словах прэзідэнта, зараз Літва яшчэ думае, каго з прадстаўнікоў беларускіх уладаў запрасіць на цырымонію перапахавання астанкаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, запланаваную на восень у Вільні.

«Ці павінен гэта быць візіт кіраўніка самага высокага ўзроўню, дазвольце нам пра гэта яшчэ падумаць, і я лічу, што неўзабаве мы зможам адказаць вам на гэтае пытанне», - сказаў Г. Наўседа.

Па словах прэзідэнта Літвы, адносіны з Беларуссю былі важнай тэмай для абмеркавання на яго сустрэчах з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм'ерам Матэвушам Маравецким і лідарам кіруючай партыі Яраславам Качыньскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0