Расейскі «Газпром» не чакае, што сытуацыя з транзытам і пастаўкамі газу ў Беларусь у 2007 годзе зможа паўтарыць сцэнар з расейска-ўкраінскім газавым канфліктам, якіпрывёў да кароткачасовага зьніжэньня паставак газу у Эўропу на пачатку 2006 году.

«Паўтарэньне сытуацыі зь Беларусьсю ў тым жа ракурсе, як з Украінай – гэта цалкам немагчыма. Я думаю, што мы пра ўсё дамовімся. Тут абсалютна іншая сытуацыя,» – заявіў Агенцтву газавай інфармацыі намесьнік старшыні праўленьня «Газпрому» Аляксандар Мядзьведзеў у кулюарах Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму.

На сёньня «Газпром» пастаўляе газ у Беларусь па $46, 68 за 1 тыс м³. Кампанія заявіла пра намер з 2007 году прадаваць газ для Беларусі па формуле цаны, прывязанай да сусьветных цэнаў на вадкія вугляроды.

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0