17.07.2019 / 14:22

Пасля перапісу насельніцтва могуць змяніць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі 16

Пасля перапісу насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі можа быць перагледжаны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БелТА.

«З мінулага года ў краіне вельмі сур'ёзна пачала падымацца тэма нашага рэгіянальнага развіцця. Парламентарыі атрымалі заданне, пакуль папярэдняе, разгледзець аж да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі, які апошні раз быў зафіксаваны ў 1960-я гады і сёння з улікам развіцця, урбанізацыі, дэмаграфіі, міграцыі, зразумела, мае патрэбу ў пэўных карэкціроўках. Тут мы ў першую чаргу чакаем вынікаў перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў канцы года», — сказаў Дзмітрый Круты.

У пытанні рэгіянальнага развіцця асаблівая ўвага будзе нададзена гарадам з насельніцтвам больш за 80 тыс. чалавек. «Мы павінны прапанаваць асаблівы прэферэнцыйны пакет, паглядзець, як гэтыя тэрыторыі будуць развівацца», — адзначыў кіраўнік ведамства.

Міністэрства эканомікі, паводле яго слоў, таксама цесна працуе з раёнамі з цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам. «Орша ў нас пілот — ёсць указ, ёсць праграма. Мы вельмі ўважліва ўсё гэта штомесяц маніторым, і недзе восенню ў прэзідэнта адбудзецца вялікая нарада па разглядзе гэтых пытанняў. Такіх тэрыторый па методыках і паказчыках у нас выдзелена каля трыццаці, таму мы будзем глядзець, што для іх можна прапанаваць», — заўважыў Дзмітрый Круты.

Ён расказаў, што ў Беларусі вывучалі досвед іншых краін па развіцці невялікіх гарадоў — няма ўніверсальнага рэцэпта, кожная дзяржава ідзе сваім шляхам. «Мы вывучалі досвед краін Еўрасаюза: Вялікабрытаніі, Германіі, скандынаўскіх краін. Кожная краіна па-свойму вырашае праблему тэрыторый, дзе эканамічнае развіццё адстае ад сярэдняга», — сказаў міністр.

12
счётчик Гейгера / Адказаць
17.07.2019 / 14:38
лука делает всё что ему заблагорассудится.... И никто ему не помешает...
0
Грамазека / Адказаць
17.07.2019 / 16:02
На фота здаецца Хоцимск
2
инопланетный гость / Адказаць
17.07.2019 / 16:08
разогнать области к чёртовой матери. сколько дармоедов сидит и только дублирует указивки из минска в райцентры. а задницы возят только в авто не ниже фольксвагена.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру