17.07.2019 / 15:31

Сабака падбег да афіцэра і стаў жаласліва глядзець у вочы: як мінскі міліцыянт вярнуў дзяўчыне шпіца ФОТА 12

Здарэнне адбылося каля будынка міліцыі Партызанскага раёна. Аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Уладзіслаў Чучкоў убачыў маленькага сабачку. Той падбег да афіцэра, сеў насупраць і стаў жаласліва глядзець яму ў вочы.

Фота мінскай міліцыі

— Я не змог прайсці міма, таму аднёс сваю жывую знаходку ў аператыўна-дзяжурную службу, - распавёў старшы лейтэнант. — Шпіц быў з ашыйнікам, вельмі дагледжаны — відавочна, што згубіўся і яго будуць шукаць.

Вяртаючыся дадому пасля службы, Уладзіслаў пабачыў дзяўчыну, яна плакала. Аказалася, некалькі гадзін таму яна згубіла свайго шпіца.

Радасці мінчанкі не было мяжы, калі афіцэр распавёў, што чацвераногі гадаванец чакае яе ў аператыўна-дзяжурнай службе. А дзяўчына напісала падзяку міліцыянту.

3
Вецер валос. / Адказаць
17.07.2019 / 15:47
Чакаем вяселля!
3
Жвір / Адказаць
17.07.2019 / 16:00
Nu, usio praviļna, jak kali raptam zhubiūsia, dyk treba isci ū milicyju. Chto ž hetaha nia viedaje ?... :))
3
Грамазека / Адказаць
17.07.2019 / 16:10
Ммм..., гэтая гисторыя павинна закончыцца раманам.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру