25.07.2019 / 09:12

Адчуйце сябе шляхцюком-паўстанцам у анімацыйнай экскурсіі, якая з поспехам ладзіцца ўжо 10 год  3

Анімацыйная экскурсія для тых, хто хоча адчуць сябе паўстанцам, ладзіцца 27 ліпеня. Маршрут захапляльны: Мінск — Плябань — Залессе — Кушляны — хутар Радзевічы — Мінск. 

У пана Невяроўскага сур'ёзная задача: ажаніць свайго брата, пана Грабоўскага. Для гэтага ён разам з гасцямі накіроўваецца ў Плябань, якая належыць яго брату. Праўда, задача ўскладняецца тым, што пан Грабоўскі «закаранелы» бабыль і чуць не хоча ні пра якія сардэчныя партыі. Але, здаецца, пан Невяроўскі знайшоў выхад з сітуацыі: у Залессі пад Смаргонню на выхаванні ў князёў Агінскіх ёсць паненка, за якую даюць добры пасаг. Сэрца пана Грабоўскага задрыжэла, і ён гатовы паехаць паглядзець на тое дзіва. Але пры ўмове: калі Грабоўскаму партыя не прыйдзецца даспадобы, то Невяроўскі аддасць яму 100 кароў. Чаго толькі не зробіш з любові да брата!

Гасцей сустракае пані Ірэна. Пакуль моладзь прыглядаецца адно да аднаго, госці з экскурсаводам адпраўляюцца на шпацыр па залескім парку. Усе радыя і шчаслівыя… Але раптам з'яўляюцца царскія салдаты. Часы неспакойныя, яны вышукваюць смуту. Адна, дзве неасцярожныя рэплікі з боку тых, хто сабраўся, — пачынаецца сварка, у выніку пана Грабоўскага, як бунтара, арыштоўваюць, яму пагражае Сібір, кайданы. Госці ідуць на крымінал, вырашаюць адбіць у салдат слаўнага шляхцюка. Але голымі рукамі на штыкі і кулі не палезеш, таму ўся кампанія накіроўваецца ў Кушляны да Багушэвіча па дапамогу…

У Кушлянах госці маюць магчымасць на шляхецкіх хутарах агледзець дом, пабудаваны яшчэ самім Францішкам Багушэвічам. Праўда, сустракаюць гаспадары не надта ветліва: асцерагаюцца правакацыі. Тым не менш, па арыенцірах, пазначаных маладым Багушэвічам, удаецца знайсці схаваную на Лысай гары зброю. Госці з такім сур'ёзным аргументам у руках ператвараюцца ў паўстанцаў і накіроўваюцца наўздагон за царскімі жандарамі.

Міма нашай брычкі праносяцца Жупраны, Ашмяны, Гальшаны. У Радзевічах пад Гальшанамі ў Ракіцкага смачныя настойкі, якія завабілі капітана Рыкава. Нечаканы прыпынак падамог дагнаць паліцэйскі патруль… Косы, пікі, стральба з мушкетаў, штурм Ракіцкіх — кульмінацыя праграмы. Салдаты, бачачы смеласць і бескампраміснасць паўстанцаў, вырашаюць аддаць Грабоўскага пакуль цэлыя. З нагоды ўдалага завяршэння кампаніі ў доме Ракіцкіх застолле, музыка, шляхецкія песні, тосты, а ў двары — майстар-клас па старадаўніх танцах: кракавяк, падыспань, полька і г.д. Упэўненыя, пасля гэтай праграмы ў вяльможнага паньства застануцца найлепшыя ўспаміны!

Цана вандроўкі: 55 рублёў для дарослых, 45 — для дзяцей. 

Больш інфармацыі пра экскурсію знойдзеце па спасылцы

Даведацца падрабязнасці і запісацца на экскурсію можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

NN.by

1
Мiця Выкручанскi / Адказаць
25.07.2019 / 10:34
...ряженые холопы не станут шляхтой !...
1
Внук антисоветского партизана / Адказаць
25.07.2019 / 10:36
Цш будзе што-небудзь пра антысавецкі супраціў у 1941-1953 гады?
0
Воўка з Гародні / Адказаць
26.07.2019 / 07:33
Внук антисоветского партизана, антисоветский супратиў , это о полицаях ? Ну ну подробнее пожалуйста . Или о тех , кто после войны убивал детей за то что их приняли в пионеры ? Мне моя тётя рассказывала , что её мать (моя бабушка) не пустила в эту организацию после того как бывшие (то ли АК-ковцы, то ли полицаи) убили 10 летнюю девочку-пионерку .Что она , ребёнок ,понимала - учителя уговорили . Ну а такие ,,херои" у нас ,между Гродно и Лидой , в то время встречались . Памятник им поставим . 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру