Віцэ-прэзідэнт Google па сувязях з урадам і грамадскасцю Каран Бхація пацвердзіў на слуханнях у сенаце ЗША, што кампанія згарнула працу над пошукавікам Dragonfly для Кітая, які б улічваў правілы цэнзуры ў краіне, піша BuzzFeed.
«У нас няма планаў па запуску пошукавіка ў Кітаі, мы не працуем над такім праектам», — сказаў Бхація.
Сцвярджэнне Бхаціі — першая афіцыйная заява аб спыненні працы над Dragonfly.