Амерыканскі суд прыгаварыў да пажыццёвага тэрміну без права датэрміновага вызвалення і яшчэ 30 гадоў зняволення 62-гадовага наркабарона Хаакіна Гусмана, таксама вядомага як Эль Чапа, піша Reuters.

Мексіканец быў асуджаны па справе аб незаконным абароце наркотыкаў. Акрамя турэмнага прысуду, Эль Чапа таксама абавязалі выплаціць 12 мільярдаў даляраў.

Хаакін Гусман — мексіканскі наркабарон, кіраўнік наркакартэля, некалькі разоў збег з-пад варты. У студзені 2016 года яго зноў арыштавалі ў Мексіцы, праз год перадалі ўладам ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0