Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вярнуцца на Валаам «з пілой, з сякерай і з касой». Пра гэта ён сказаў у гутарцы са святарамі расійскага манастыра.

Паводле слоў Лукашэнкі, паездка на Валаам з сельскагаспадарчымі прыладамі неабходная для таго, каб паглядзець, як там вядзецца гаспадарка. Святары ў адказ заявілі, што будуць рады бачыць беларускага лідара. Акрамя таго, Лукашэнка, паказваючы на свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна, адзначыў, што рады таму, што «першы раз прыехаў сюды ў кампаніі свайго сябра».

На Валааме Лукашэнка і Пуцін агледзелі тэрыторыю манастыра і наведалі асноўны храм манастырскага комплексу. Лукашэнку ў паездцы суправаджае яго сын Коля, яны разам запалілі свечкі каля абраза Валаамскай Божай Маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0