17.07.2019 / 20:13

У Рагачоўскім раёне пенсіянер падпаліў лужыну гарэлкі і ледзь не згарэў 3

У Рагачоўскім раёне ледзь не згарэў 82-гадовы мужчына: пенсіянер вырашыў падпаліць лужыну гарэлкі і загарэўся, піша «Свабоднае слова».

У той дзень мужчына вярнуўся дадому нападпітку і прынёс з сабой пляшку гарэлкі. Калі пенсіянер пачаў наліваць спіртное ў шклянку, сужыцелька забрала бутэльку. Вадкасць пралілася на адзенне і на падлогу.

Навошта мужчына вырашыў падпаліць лужыну гарэлкі — невядома. Алкаголь загарэўся, полымя перакінулася на праспіртаваную вопратку. На шчасце, жанчына аказалася паблізу, яна патушыла агонь вадой і выклікала хуткую.

Мужчына шпіталізаваны ў раённую бальніцу з апёкамі, а таксама з алкагольнай інтаксікацыяй.

4
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
17.07.2019 / 20:39
Ну хай бы пацягнуў шкалік, тады б і забірала. Ну што за людзі такія бабы?
2
ugo / Адказаць
17.07.2019 / 21:28
Якія яшчэ радасці засталіся ў жыцці ў 82 летняга старога? Сяброў - няма, памерлі. Сэксу - няма, нават і не ўспомніш, што гэта за такое. Суцэльная нуда. Адна толькі радасць засталася ў гэтым жыцці - пляшка, родненькая. Але, і гэтай, апошняй, радасці пазбавіла старога злая баба.
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
17.07.2019 / 22:39
Добрая гарэлка, можна запрауляць тэхнику, 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру