Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дапусціў правядзенне сустрэчы лідараў нармандскай чацвёркі пасля наступнай сустрэчы знешнепалітычных дарадцаў кіраўнікоў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі.

«12 ліпеня была першая сустрэча нашых прадстаўнікоў, дамовіліся, што будзе яшчэ адна сустрэча — ужо больш істотнай, і праз адну сустрэчу паспрабуюць сустрэцца чатыры лідары. Гэта прэзідэнт Украіны — я, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, гэта будзе Ангела Меркель і прэзідэнт Французскай Рэспублікі Эмануэль Макрон», — сказаў Зяленскі.

Пасля гэтай сустрэчы, паводле прагнозу Зяленскага, бакі наблізяцца да дыпламатычнага вырашэння пытання заключэння міру на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0