17.07.2019 / 21:08

Жыхар Баранавіч згубіў у Століне партаманэт з буйной сумай грошай. Школьнікі яго знайшлі і вярнулі 3

Трое дзевяцікласнікаў шпацыравалі ўвечары па горадзе. Каля прадуктовага магазіна яны заўважылі кашалёк, які ляжаў на зямлі. Пра сваю знаходку хлопцы паведамілі ў міліцыю.

Унутры партаманэта знаходзілася 800 даляраў, 290 рублёў, банкаўская карта і пасведчанне кіроўцы.

Праваахоўнікі знайшлі ўладальніка. Ім аказаўся кіроўца грузавіка з Баранавіч. Калі яму патэлефанавалі, мужчына быў ужо ў Давыд-Гарадку. Ён нават не падазраваў, што згубіў кашалёк.

Мужчына вярнуўся ў Столін, дзе навучэнцы перадалі яму кашалёк. Той у сваю чаргу падзякаваў хлопцам не толькі словамі, але і грашыма.

NN.by

0
Pauliuk / Адказаць
18.07.2019 / 09:08
Вось гэта правільна, малайцы хлопцы! Адразу бачна добрае выхаванне, за што ў сваю чаргу дзякуй бацькам!
1
Szcz / Адказаць
18.07.2019 / 12:32
[Рэд. - выдалена]
0
Вецер валос. / Адказаць
18.07.2019 / 15:27
Зямлякі мае-ганарова!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру