17.07.2019 / 22:49

БАТЭ пераламіў гульню на апошніх хвілінах — і вынес палякаў ВІДЭА 16

Футбалісты БАТЭ выйгралі ў польскага «Пяста» з лікам 2:1 у гасцявым матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Па выніку дзвюх сустрэч (першы матч завяршыўся з лікам 1:1) барысаўчане выходзяць у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Пачатак гульні на полі гарадскога стадыёна ў Глівіцах прайшоў пад дыктоўку барысаўчан, але небяспечных момантаў яны не стварылі. А на 21-й хвіліне контратака гаспадароў завяршылася голам Якуба Чарвінскага.

Здавалася, што барысаўчанам ужо нічога не свеціць і яны ўжо вылятаюць ў Лігу Еўропы, аднак на 81 хвіліне Міліч перакінуў мяч у штрафной, а брамнік «Пяста» Плаха знёс яго кулакамі. У вароты польскай каманды прызначылі пенальці, які рэалізаваў Мукам.

А яшчэ праз некалькі хвілін Волкаў забіў галавой і вывеў барысаўчан наперад — 2:1.

NN.by

20
Брыдкая пачвара / Адказаць
17.07.2019 / 23:02
Малайцы !!!! Праявілі сапраўды беларускаю волю і характар!А яшчэ файна, што пстрыкнулі па носе фанабэрыстага старэйшага брата №2! Віншую з гэтай перамогай усіх прыхільнікаў БАТЭ, і усяго беларускага футбола.
5
мясцовы2 / Адказаць
17.07.2019 / 23:05
Амэн!
1
Niemand / Адказаць
17.07.2019 / 23:32
Віншую. Але бочку піва польскаму брамніку за пеналь праставіць абавязаньія. І нават не адну.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру