18.07.2019 / 07:42

Супрацоўнікі ДАІ стралялі па БМВ у Мсціслаўскім раёне, каб спыніць п'янага кіроўцу 1

Ноччу супрацоўнікі аддзела ДАІ Мсціслаўскага РАУС выкарысталі табельную зброю, каб прымусова спыніць аўтамабіль БМВ. Здарэнне адбылося каля в. Старое Сяло Мсціслаўскага р-на, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Аўтамашына ехала з Мсціслава, пятляючы з боку ў бок па ўсёй шырыні праезнай часткі. Ніхто не пацярпеў. Аўтамабілем кіраваў жыхар Мсціслаўскага р-на, які прызнаўся, што спрабаваў збегчы, бо быў у стане алкагольнага ап'янення. Таксама ў БМВ была пасажыр дзяўчына.

Цяпер праводзіцца праверка.

12
Матёрый / Адказаць
18.07.2019 / 12:07
Откуда у сатрудников столько неновисти к мирному населению? Ведь они содержатся за наши налоги. На пенсию не в 63 года.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру