«Прыгоды Пінокіа» − казачная аповесць Карла Калодзі, італьянскага пісьменніка, класіка дзіцячай літаратуры. Агулам твор перакладзены на 87 моваў свету, і вось нарэшце з'явіцца шанец прачытаць яго і на беларускай мове. Праект па выданні кнігі распачаўся на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by.

Як пераконваюць аўтары праекта, «Прыгоды Пінокіа» − гэта адзін з самых кранальных твораў сусветнай літаратуры, абавязковы для чытання, прычым задаволіць густы і малых, і дарослых чытачоў. 

Шыкоўныя ілюстрацыі прафесійнага мастака Андрэя Пазняка, пераклад Яўгена Салейчука, дасканалая рэдактура Аксаны Спрынчан робяць выданне бездакорным, перакананыя выдаўцы. 

Калі вы лічыце, што «Прыгоды Бураціна» — гэта ж і ёсць «Прыгоды Пінокіа», проста пераствораныя Аляксеем Талстым, вы памыляецеся: гэта абсалютна іншая гісторыя, з іншым характарам і сюжэтнымі паваротамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0