18.07.2019 / 11:12

47-гадовая Кацярына Карстэн выйграла чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (1996, 2000) плануе адабрацца на свае восьмыя летнія Гульні, які пройдуць у 2020 годзе ў Токіа, у складзе аднаго з беларускіх экіпажаў.

Аднак на ўнутранай арэне 47-гадовая спартсменка па-ранейшаму не саступае маладзейшым саперніцам ў лодцы-адзіночцы. На вяслярным канале ў Брэсце яна выйграла заезд у Ганны Валаховіч з Мінска (другое месца) і берасцейкі Аляксандры Кірыковіч (трэцяе).

Чэмпіянат Беларусі стаў кантрольным перад галоўным стартам сезона для беларускіх весляроў акадэмічнага стылю ў аўстрыйскім Лінцы, дзе з 26 жніўня па 1 верасня пройдзе чэмпіянат свету.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру