18.07.2019 / 12:11

Аматараў народнай культуры запрашаюць 20 ліпеня на этнафестываль Kolyska 2

20 ліпеня ў аграгарадку Лукава Маларыцкага раёна пройдзе этнафестываль Kolyska. Аматараў народнай культуры і добрага адпачынку чакаюць майстар-класы, творчыя сустрэчы, конкурс касцюмаў, вырабы майстроў, натуральныя прадукты, «зялёны» адпачынак (намётавы гарадок, sup-сёрфінг) і добрая музыка.

У цэнтры падзей будзе канцэрт выканаўцаў з Брэста і пяці раёнаў Берасцейшчыны. Гэта будзе аўтэнтычны фальклор, харавыя і эстрадныя апрацоўкі традыцыйных твораў, аўтарская песня, вытрыманая ў народным стылі.

Канцэрт дзіцячых калектываў пачнецца а 16:00, вячэрні канцэрт — а 18:00.

Праграму выступаў глядзіце на сайце арганізатараў.

Гэта будзе прыгожа, месцамі кранальна і чароўна.

Як дабрацца на этнафестываль? З Брэста ў суботу 20 ліпеня ідзе прамы аўтобус Брэст-Н. Забалоцце (праз Лукава). Адпраўленне з аўтавакзала а 6:45. На міжнароднай трасе Е85 рух даволі інтэнсіўны, ад яе да цэнтра вёскі 3,5 кіламетра. Вадзіцеляў аўтобусаў на Ковельскім напрамку можна папрасіць спыніцца ля Ужова: паварот на Лукава, вядомы па дарожным указальніку і знаку СВК «Чырвоны партызан».

Колькі каштуе ўваход? Kolyska — некамерцыйны праект. Уваход вольны на ўсе пляцоўкі фэста.

NN.by

4
Віталь / Адказаць
18.07.2019 / 12:36
Афіша па-украінску, абы не па-беларуску?
0
Доктар / Адказаць
26.07.2019 / 14:20
Чаму ўсё назвы калектываў па-руску??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру