Па звестках міністэрства транспарту і камунікацый Літвы, ад такіх стрэлак адмаўляюцца, паколькі яны небяспечныя і перашкаджаюць укараненню сучасных спосабаў арганізацыі руху.
«У папраўках прапануюць адмовіцца і ад мігаючага зялёнага сігналу. У будучыні гэта дазволіць мэрыям прымяняць новы спосаб арганізацыі руху і кіравання светлафорамі, пры якім працягласць дзеяння таго ці іншага святла залежыць ад патоку транспартных сродкаў», — паведамляе міністэрства.