13 мая жанчына абліла вадкасцю будынак духоўнай акадэміі ў цэнтры Мінска на вуліцы Зыбіцкай, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Дзякуючы СМІ і актыўнай пазіцыі грамадзян, асоба жанчыны была высветленая. Ёй аказалася 55-гадовая жыхарка сталіцы. Жанчына патлумачыла, што апаганіла гісторыка-культурную каштоўнасць па прычыне таго, што мае непрыязнае стаўленне да царквы.

Міліцыя адзначае, што дзеянні могуць быць кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 346 («Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцей»). Санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці арышту, паведамляе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0