фота washingtonpost.com

фота washingtonpost.com

Прэзідэнт і першая лэдзі ЗША Барак і Мішэль Абама, едучы ў чацвер сваім лімузінам у складзе прэзідэнцкага картэжу, спыняліся падчас руху па вуліцах Вашынгтона на кожным святлафоры, чакаючы пераключэння зялёнага святла.

«Гэта была неафіцыйная паездка, і таму картэж спыняўся на кожным святлафоры», ‑‑ кажуць у Белым Доме.

Гэта была паездка ў пачатковую школу, дзе вучыцца малодшая дачка кіраўніка дзяржавы 7‑гадовая Саша Абама.

Паездка ад Белага Дома па шчыльна загружанай Канектыкут‑авеню праз увесь Вашынгтон у прыгарад Бэтэзда (штат Мэрыленд), дзе знаходзіцца школа, заняла 36 хвілін пры адлегасці ў 12,5 км.

Паводле РИА Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0