18.07.2019 / 13:15

Міністр эканомікі Расіі: Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы можа быць закансервавана 18

Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін не выключыў, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы можа быць закансервавана або ў ім адбудзецца разварот, піша reform.by.

Па словах міністра, сумеснай рабочай групай падрыхтаваны праект інтэграцыйнай праграмы для Саюзнай дзяржавы. Яна ўзгоднена па большасці пазіцый. Аднак засталося некалькі ключавых пытанняў, якія павінны быць вырашаны на вышэйшым узроўні. Павінны быць прыняты рашэнні.

«Калі яны не будуць прынятыя, то гэта можа закансерваваць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а пры пэўных абставінах яго нават развярнуць», — сказаў Максім Арэшкін на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У выпадку прыняцця рашэнняў і рэалізацыі праграмы СД можа выйсці на новы ўзровень.

«Рэалізацыя такой праграмы дазволіць дасягнуць прынцыпова новага ўзроўню ў развіцці Саюзнай дзяржавы і, што важна, без ўнясення якіх-небудзь змяненняў у Саюзны дагавор», — дадаў Максім Арэшкін.

NN.by

3
меркаванне / Адказаць
18.07.2019 / 13:23
Да, павараці аглоблі назад, абыйдземся без тухлых кансерваў.
2
Нейкі чалавек / Адказаць
18.07.2019 / 13:32
Хітрыя, [selfcensored]. Але дарма, беларусы яшчэ не такое і не такіх перажывалі, перажывем і гэтую "інтэграцыю". 
7
Mktx / Адказаць
18.07.2019 / 13:36
Рэспублiка Усярусь.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру