Аляксандр Лукашэнка перасцерагае заходнія краіны ад папрокаў у бок Мінска і Масквы адносна выканання праў і свабод, паведамляе interfax.by.

«Калі нас на Захадзе крытыкуюць — раней больш, зараз трошкі менш — гэта не таму, што ў іх сумлення больш з'явілася, не. Я ім кажу: вы яшчэ з намі не разлічыліся за тую апошнюю вайну, якая была спароджаная вамі на нашай тэрыторыі. А мы яшчэ ад той цяжкай вайны за сем дзесяцігоддзяў не аднавіліся. Таму акуратней з правамі чалавека, дэмакратыяй і іншай крытыкай, якую мы чуем, часам неабгрунтавана, у наш адрас», — сказаў Лукашэнка на форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Пецярбургу.

Паводле яго слоў, беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?