18.07.2019 / 17:44

Зяленскі на англійскай мове звярнуўся да замежных інвестараў праз фэйсбук ВІДЭА 4

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэазварот, у якім заклікаў замежнікаў інвеставаць ва Украіну. Гэта першы зварот Зяленскага на англійскай мове.

«Я і мая каманда ў новым урадзе і парламенце хочам зрабіць эканамічны рост часткай ДНК краіны. Нам трэба шмат што змяніць тут: звольніць непрафесіяналаў і наняць прафесіяналаў, дэрэгуляваць галіны прамысловасці, спрасціць правілы, палепшыць інфраструктуру і зрабіць многае іншае. Як вядома, змены патрабуюць часу. Як толькі мы гэта зробім, большасць рынкаў і магчымасцяў ужо будуць занятыя кімсьці іншым», — адзначыў ён.

Зяленскі дадаў, што яго мэта такая, каб зрабіць Украіну эканомікай, якая развіваецца і расце найбольш хутка ў Еўропе.

NN.by

5
Nokia / Адказаць
18.07.2019 / 18:15
Малайчына прачытаў. Вымаўленне пяты клас. Памятаю яго жывы адказ на ангельскай для ВВС. З горам папалам тры словы звязвае. Стылістыка роліка "магазін на діване" :)
0
123 / Адказаць
18.07.2019 / 20:26
Зяленскi: запрашаем, вэлкам, iнвестары!

Лукашэнка: вы яшчэ з намi за тую апошнюю вайну не разлiчылiся...

Пуцiн: маладзец, Саша, правiльна, яшчэ год-два, i iнтэгруем Беларусiю.
8
Геннадий / Адказаць
18.07.2019 / 21:56
Подайте, ради Христа...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру