18.07.2019 / 18:32

Алімпійскі чэмпіён Грышын выставіў медалі на аўкцыён, каб сабраць грошы на аперацыю 10

Чэмпіён Ванкувера-2010 Аляксей Грышын вырашыў прадаць свае алімпійскія медалі, паведамляе «Трыбуна». Медалі Аляксея Грышына прадаюцца на сайце RR Auction. На 16.30 18 ліпеня за золата давалі 31 тысячу даляраў, за бронзу — 15,5 тысячы даляраў.

— Так, медалі насамрэч выстаўлены на аўкцыён. Прычына — аднаму майму блізкаму чалавеку трэба будзе сур'ёзная аперацыя і патрэбны вельмі вялікія грошы. Іншай магчымасці дапамагчы яму, акрамя як прадаць медалі, у мяне, на жаль, цяпер няма. Усе ўтаргаваныя грошы пойдуць на лячэнне. Я не хацеў піярыцца на тым, што дапамагаю яму. Быў бы гэта піяр, я б назваў яго дурным.

Не ведаю, у колькі ацэняць мае медалі. У колькі б ні ацанілі — нават калі ў тысячу даляраў, грошы пойдуць на аперацыю чалавеку.

— Ці цяжка расставацца з золатам Алімпійскіх гульняў?

— Не. Для мяне жыццё чалавека важнейшае за медалі. Медаль — гэта ўсяго толькі метал.

— Як думаеце, ці ёсць шанец што ваша золата застанецца ў Беларусі, што яго купіць беларус?

— Не ведаю. Можа быць, — сказаў Грышын.

0
Фокс / Адказаць
18.07.2019 / 18:47
ЧЕЛОВЕК
0
Мікола / Адказаць
18.07.2019 / 21:11
Гродны ўчынак, хоць і каларадкі калісьці прадаваў
0
Павел Ас / Адказаць
18.07.2019 / 22:25
МУЖЫК!!! ПАВАГА ГЭТАМУ ЧЭМПІЁНУ!!!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру