Нацыянальны банк устанавіў на 31 студзеня наступныя курсы валют:

даляр ЗША – 2 752 рублі, вырас за дзень на 30 рублёў. На таргах попыт на даляры ў 15,7 раза перавысіў прапанову.

Курс еўра ўстаноўлены на суботу на ўзроўні 3 547 рублі 88 капейкі, (на сёння быў 3 553,84), расійскі рубель 77,71 (78,48).

Такім чынам з 2 студзеня, з часу дэвальвацыі, курс даляра вырас на 102 рублі (3,84%),

а за два мінулыя дні – на 46 рублёў: на сёння быў устаноўлены на ўзроўні 2 722 рублі, на чацвер -- 2 706 рублёў.

На мінулым тыдні даляр штодня прырастаў на 10 рублёў.

***

Абменныя пункты ў Мінску купляюць даляры па 2 680 – 2 725 рублёў, прадаюць па 2 730 – 2765;

еўра купляюць па 3 470 – 3 520, прадаюць па 3 565 – 3630,

расійскі рубель купляюць па 68,00—76,75, прадаюць па 77,90—81,50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?