Палякі хочуць адкрыць рэгулярны авіярэйс Гродна — Варшава. Пра гэта распавёў намеснік міністра МЗС Польшчы Марцін Пшыдач у Гродне, паведамляе «Перспектыва».

Польскі дыпламат падкрэсліў, што грамадзяне Польшчы жадаюць, каб маршрутаў да Гродна стала больш. Гарадзенскія ўлады пацвердзілі магчымасць падобнага авіярэйса пасля прыходу ў абухоўскі аэрапорт лаўкостараў. Сёння вядуцца актыўныя перамовы з прадстаўнікамі бюджэтных авіякампаній Венгрыі, Ірландыі і Польшчы.

Мяркуецца, што лаўкостар арганізуе рэгулярныя рэйсы па запатрабаваных напрамках. Замежным авіякампаніям цікавы аэрапорт побач з бязвізавым Гроднам з-за патэнцыйнага патоку падарожнікаў з Беластока, у якім няма свайго аэравакзала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0