Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся новым экспанатам: цяпер тут ёсць рарытэтны том паэзіі Адама Міцкевіча, паведамляе «Беларусь 1».

Кніга датуецца 1823 годам. У ёй — вядомыя вершы і паэмы Міцкевіча, сярод якіх паэмы «Дзяды» і «Гражына».

Новы асобнік — арыгінал другога зборніка з двух тамоў паэзіі аўтара. Першы зборнік яшчэ трэба будзе знайсці.

Раней кніга належала сям'і польскага мецэната і дыпламата Уладзіслава Пельца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0