Двух супрацоўнікаў Расгвардыі — Мікіту Лаўрэнцьева і Аляксандра Байкова — затрымалі ў Санкт-Пецярбургу за падкідванне наркотыкаў і вымагальніцтва грошай у 16-гадовага школьніка, паведамляе «Фонтанка».

Як піша выданне, 16 ліпеня супрацоўнікі Расгвардыі спынілі маладога чалавека і нібыта знайшлі ў яго наркотыкі, пасля чаго запатрабавалі грошы ў памеры 300 тысяч расійскіх рублёў (амаль 5 тысяч даляраў).

Школьнік аддаў ім частку грошай, затым супрацоўнікі Расгвардыі адпусцілі юнака, дамовіўшыся, што ён пакладзе астатнюю суму ў загадзя абумоўленае месца. Пасля гэтага малады чалавек патэлефанаваў у службу «112» і паведаміў: «Вашы паліцэйскія мне падкінулі наркотыкі і патрабуюць грошай».

Аператыўнікі эканамічнай паліцыі арганізавалі засаду і затрымалі супрацоўнікаў расійскай нацыянальнай гвардыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0