19.07.2019 / 10:13

Расійская актрыса Іна Чурыкава звалілася са сцэны падчас спектакля. Яна ў цяжкім стане 3

Актрыса Іна Чурыкава атрымала траўму падчас спектакля і была дастаўлена ў адну з маскоўскіх бальніц.

Інцыдэнт адбыўся падчас пастаноўкі «Старая дзева» ў тэатры «Руская песня». Чурыкава спатыкнулася на сцэне і павалілася.

Чурыкава зламала два рабры, яна ў цяжкім стане. Крыніца тэлеканала «360» таксама паведаміла аб пераломе рэбраў у актрысы. Яна знаходзіцца ў хірургічнай рэанімацыі.

Іне Чурыкавай — 76 гадоў. Яна знялася ў такіх фільмах, як «Той самы Мюнхаўзен», «Васа», «Ідыёт», «Шырлі-мырлі» ды інш.

NN.by

4
Жвір / Адказаць
19.07.2019 / 10:47
Biednaja. Niachaj vyliakoūvajecca. Heta adna z najliepšych aktorak savieckaha kino i teatra.
3
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
19.07.2019 / 13:33
Скорейшего выздоровления талантливейшей актрисе. 
0
Святлана / Адказаць
20.07.2019 / 08:22
Абавязкова папраўляйцеся, шаноўная
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру