19.07.2019 / 11:09

Названа апошняя «зброя помсты» Расіі ў ядзернай вайне 6

«Буравеснік» з малагабарытнай ядзернай энергаўстаноўкай з'яўляецца «зброяй помсты», якую Расія прыменіць пасля таго, як па тэрыторыі краіны-агрэсара адпрацуюць боегалоўкі міжкантынентальных балістычных ракет (МБР). Пра гэта піша «Расійская газета».

Лётныя выпрабаванні крылатай ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік». Фота: Прэс-служба Мінабароны РФ.

Па словах эксперта Аляксея Лявонкава, «Буравеснік» скончыць «разгром усіх аб'ектаў ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры краіны-агрэсара, ня пакідаючы ёй шанцаў на выжыванне», у выніку чаго «адправіць краіну-агрэсара ў каменны век».

Ваенны эксперт мяркуе, што малагабарытная ядзерная энергаўстаноўка «Буравесніка» заснавана на савецкіх праектах ядзернага авіяцыйнага рухавіка. «Вынікі работ паклалі на паліцу архіва, з якой іх дасталі тады, калі ў галіне распрацоўкі кампактных ядзерных рэактараў Расія стала адзінай краінай у свеце», — піша аўтар.

Лявонкаў адзначае, што «Буравесніку», які перамяшчаецца з дагукавай хуткасцю, не могуць пагражаць сродкі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны суперніка, паколькі апошнія будуць практычна цалкам знішчаны МБР, а выяўленыя ацалелыя зоны СПА крылатай ракетай будуць абыходзіцца. Паводле яго слоў, комплексы кантролю за паветраным становішчам у іянізаванай атмасферы наўрад ці ўбачаць радыеактыўны выхлап расейскай зброі глабальнай далёкасці.

Таксама да расійскай «зброі помсты», якая ўжываецца пасля адпрацоўкі па тэрыторыі суперніка МБР, эксперт аднёс ядзерны падводны беспілотнік «Пасейдон».

NN.by

0
Валеры / Адказаць
19.07.2019 / 11:16
Хіба можна гэта каментаваць?
1
вусцішны троль / Адказаць
19.07.2019 / 14:01
апошняя «зброя помсты» Расеі - гэта тое, што больш за палову насельніцтва дагэтуль не мае цэнтральнай каналізацыі; што пенсійны ўзрост перавышае сярэднюю працягласць жыцця; што 95% усіх актываў, рэсурсаў і багацця належаць 5% насельніцтва (сярод якіх пуцінскія чэкісты і яго сябры алігархі); калі 20 млн людзей жывуць за мяжой беднасць; калі ў 13 расейскіх рэгіёнаў вірусам ВИЧ заражаны болей за 1% насельніцтва, а краіна займае першае месца ў свеце па спажыванню гераіна, колькасці сірот і дзіцячай смяротнасці... PS: у саўка было яшчэ нават болей зброі, а распаўся ён без адзінага стрэлу!
0
Котіс / Адказаць
19.07.2019 / 14:16
Шызоідная псіхапатыя П......
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру